Келіх светлага для іспанскага смаўжа і пітона з паліцы: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё​
Лыжка мёду на Еўрарадыё​

Пакуль у Эстоніі прыдумляюць, як змагацца са смаўжамі, змеі вольна поўзаюць па паліцах у крамах Аўстраліі. Гіганцкі кот заснуў пасярод мініяцюрнага горада Бат і праславіўся ў сацсетках. Каму шкада часу на каточкаў, падключайцеся да дастасавання для дзелавых сустрэчаў у "Фэйсбуку".

Пра гэта і не толькі — у аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных падзей на Еўрарадыё.

 

Смаўжы ідуць на піва

Сёлета воласць Саку ў Эстоніі вырашыла грунтоўна ўзяцца за іспанскіх смаўжоў, расставіўшы пасткі і наняўшы чалавека, які парвярае іх тройчы на тыдзень. На лоўлю сышло ўжо практычна 2000 літраў піва. Вопыт паказвае, што светлы гатунак напою падабаецца смаўжам больш, чым цёмны.

"Як толькі пачаліся дажджы, у пастках была рэкордная колькасць, за ўсё лета столькі не траплялася. Яны дзесьці хаваліся, чакалі, калі будзе сыра", — расказала спецыялістка па навакольным асяроддзі Сакускай воласці Керла Лаур.

Яна дадала, што распаўсюджванню смаўжоў спрыяе звычка людзей выносіць садовыя адкіды ў лес або на пусткі. Гэта стварае выдатныя магчымасці для размнажэння смаўжоў і заадно не дазваляе абмежаваць іх распаўсюд.

Бокал светлого для испанского слизня и питона с полки: только хорошие новости
Іспанскі смоўж / ERR

Гіганцкі кот пасярод горада


У інтэрнэт трапіла фота ката, які заснуў пасярод ангельскага парку мініяцюр Babbakomb. Ён абраў лужок мадэлі вуліцы Royal Crescent ў горадзе Бат — і з боку гэта выглядае так, быццам велізарная жывёліна напала на горад і маленькіх людзей. Забаўны кадр хутка зрабіўся мемам.

Бокал светлого для испанского слизня и питона с полки: только хорошие новости
Кот з парку мініяцюр / @BABBACOMBEMODELVILLAGE

Чаму людзі не круцяць задам пры хадзе

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, чаму ў працэсе эвалюцыі людзі перасталі круціць тазам пры хадзе. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Journal of Experimental Biology.

Шымпанзэ, найбліжэйшыя сваякі людзей, пры хадзе з кожным крокам паварочваюць таз, ад чаго іх рух падаецца нязграбным, у той час як для чалавека лічыцца нормай роўная хада.

Навукоўцы правялі доследы з добраахвотнікамі-людзьмі і малпамі, якія ўсталі на дзве нагі, і высветлілі, што паварот таза дапамагае падоўжыць крок.

Нягледзячы на тое, што чалавечыя ногі значна даўжэйшыя, у шымпанзэ суадносіны даўжыні кроку да росту большыя на 26 адсоткаў.

Пры хадзе гэтыя малпы паварочваюць сцёгны на 30-60 градусаў, а людзі — не больш чым на 8.

"Я думаю, што шымпанзэ выкарыстоўваюць кручэнне тазам, каб выціснуць максімум з кожнага кроку, інакш іх крокі былі б занадта маленькімі", — кажа Натан Томпсан з Нью-Ёркскага тэхналагічнага інстытута.

Ён тлумачыць, што малпы звычайна ходзяць на сагнутых нагах, што натуральным чынам скарачае іх крокі, і гэта трэба неяк кампенсаваць.

Аўтары мяркуюць, што людзі адмовіліся ад доўгіх крокаў на карысць больш спрытнай і лёгкай паходкі, якая эканоміць сілы і менш нагружае мышцы.

Бокал светлого для испанского слизня и питона с полки: только хорошие новости
Людзі перасталі круціць тазам пры хадзе / Pixabay

Пітон сярод пакупак

У аўстралійскім супермаркеце ў Сіднэі пітон выпаўз з паліцы са спецыямі і апынуўся перад тварам наведніцы — 25-гадовай Хелаіны Алати, якая працуе выратавальніцай у дзікай прыродзе і ўмее абыходзіцца са змеямі.

Дзяўчына папярэдзіла персанал супермаркета, што прыбярэ пітона з паліцы і схадзіла дадому за спецыяльнай торбай.

Потым Алаці вярнулася, падышла да змяі, проста папляскала яе па хвасце, і тая залезла ў торбу. Змяю аўстралійка выпусціла падалей ад дамоў недалёка ад Сіднэя.

Дзелавы Facebook

Facebook запусціў бэта-версію дастасавання Horizon Workrooms для сумеснай працы ў віртуальнай рэальнасці.

Да 50 чалавек могуць удзельнічаць у працоўных сустрэчах, робячы пазнакі ў нататніку і выкарыстоўваючы віртуальны камп'ютар, які перадае дадзеныя на рэальны.

Бясплатны сэрвіс можна спампаваць у сістэме віртуальнай рэальнасці Oculus Quest 2 (у Расіі гэтая гарнітура пакуль не падтрымліваецца).

Карыстальнік можа далучыцца да VR-сустрэчы з дапамогай відэазванку або адправіць на яе свайго віртуальнага аватара.

У пакоях Horizon Workrooms ёсць магчымасць выкарыстоўваць віртуальную дошку, а таксама камп'ютар, які сінхранізуецца з рэальным ПК. У дастасаванні таксама можна абменьвацца файламі і спасылкамі.

Акрамя таго, новы сэрвіс абсталяваны функцыяй прасторавага аўдыё. Гэта значыць, што голас спікера будзе даносіцца менавіта з таго пункту пакоя, з якога гаворыць аватар. Horizon Workrooms таксама дазваляе змяняць планіроўку пакояў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі