Кеніец хоча ажаніцца на дачцэ Абамы, прапануе 70 авечак і 50 кароваў
Фелікс Кіпрона не фермер, ён — юрыст. Мужчына марыць пра Малію Абама з 2008 года.
Жыхар Кеніі Фелікс Кіпрона хоча ажаніцца на старэйшай дачцэ амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы. Як піша газета Washington Times, мужчына марыць пра Малію з 2008 года. Ад таго часу ён не сустракаўся з жанчынамі, паколькі паабяцаў, што будзе верны толькі ёй.
Кіпрона гатовы заплаціць за нявесту 70 авечак, 50 кароваў і 30 коз. Дарэчы, ён не фермер, працуе юрыстам.
Вядома, што ў ліпені прэзідэнт ЗША прыедзе ў Кенію. Да гэтага візіту рыхтуецца Фелікс Кіпрона. Ён збіраецца напісаць Бараку Абаме ліст, каб ён узяў з сабой Малію, якой хоча зрабіць прапанову. Мужчына абяцае, што навучыць яе даіць карову і рабіць традыцыйныя стравы яго этнічнай групы календжын.
Адзначым, што дачцэ Абамы толькі 16 гадоў.
Фота: Getty Images, news-kenya.com