Хакеры скралі ў кампаніі "Юркас" базу кліентаў і супрацоўнікаў
У чарговай беларускай кампаніі скралі базу кліентаў / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Хакеры скралі базу даных кліентаў і супрацоўнікаў у кампаніі "Юркас", паведамляе Нацыянальны цэнтр аховы персанальных даных.
Здабычай зламыснікаў сталі звесткі прыкладна на пяць тысяч чалавек. Ва ўліковых запісах змяшчаюцца імёны і прозвішчы, адрасы электроннай пошты, а таксама нумары тэлефонаў.
На мінулым тыдні стала вядома пра ўцечку баз даных інтэрнэт-крамаў buslik.by і "Востраў чысціні і густу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.