Хакеры прадаюць даныя 730 тысяч карыстальнікаў сеткі "Востраў чысціні і густу"
У буйной беларускай сеткі скралі базу даных пакупнікоў / pexels.com
Хакеры скралі базу персанальных даных у інтэрнэт-краме сеткі "Востраў чысціні і густу", паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных (НЦАПД).
Яны выставілі на продаж базу даных са звесткамі пра больш як 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы.
У НЦАПД адзначаюць, што ўцечка даных з інфармацыйнай сістэмы ПГУП "Захадхімгандаль" была і раней, але кампанія не прыняла меры па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне персанальных даных.
Як распавядала Еўрарадыё, 5 ліпеня стала вядома пра ўцечку базы з данымі больш як 220 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-краме buslik.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.