Хапун у Жлобіне — затрымалі чатырох чалавек
Дзмітрый Панамароў
У Жлобіне сілавікі затрымалі не менш за чатырох чалавек, піша "Гомельская Вясна". Гэта прадпрымальнік Дзмітрый Панамароў, пенсіянерка Марыя Лявоненка, Леанід Лісны і Іна Волкава.
На Панамарова, Лявоненка і Волкаву склалі пратаколы за "распаўсюд экстрэмізму" (ч. 2 арт. 19.11 КвАП РБ).
Леаніда Ліснага абвінавачвалі ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі" (арт. 24.3 КоАП РБ).
Праваабаронцы ведаюць пакуль толькі прысуд Панамарову: яго арыштавалі на 10 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.