У Гомелі палітвязня Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калоніі
Андрэй Толчын
У Гомелі палітвязня Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "паклёпе на Лукашэнку" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляе БАЖ.
Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць Толчына трыма гадамі пазбаўлення волі. 21 сакавіка прысуд агучыў суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў.
Відэааператара-фрылансера затрымалі ў верасні 2023-га. Доўгі час прычыны затрымання і змяшчэння пад варту былі невядомыя. Судовы працэс пачаўся 5 сакавіка 2024 года. На патрабаванне пракурора, суд зняў з Андрэя Толчына абвінавачанне паводле артыкула "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", якое выставіў Следчы камітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.