Затрыманы былы журналіст і аператар Андрэй Толчын

Андрэй Толчын

Андрэй Толчын / baj.by

Затрыманы былы журналіст і аператар з Гомеля Андрэй Толчын. Яго на трое сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе "Гомельская вясна".

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі ў зняволенні знаходзіцца 34 супрацоўнікі медыя. Толчын стаў 35-м.

Андрэя Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020-га ён вырашыў сысці з прафесіі. Правабаронцы звяртаюць увагу, што апошнія пасты на старонцы Толчына ў Facebook — гэта перапосты з дапамогай жывёлам, фота з сябрамі і знаёмымі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі