Харасмент у ЕГУ: універсітэт спрабуе замяць скандал?

Маўчанне кіраўніцтва ВНУ пакідае яшчэ больш пытанняў

Маўчанне кіраўніцтва ВНУ пакідае яшчэ больш пытанняў / ehu.lt

Ужо некалькі месяцаў кіраўніцтва ЕГУ праводзіць праверку па магчымым харасменте з боку свайго выкладчыка Сяргея Сялецкага. Высноваў ад камісіі па этыцы дагэтуль няма. Маўчанне пакідае шмат пытанняў. Галоўнае з якіх — скандал спрабуюць замяць?  

Адказы спрабуем знайсці разам з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

“Тыя пытанні, якія вы задаяце, я таксама задаю. І зараз я буду гаварыць нават не як гендарная экспертка, а як выкладчыца сувязяў з грамадскасцю. І вось гэтай сувязі з грамадскасцю ў ЕГУ мы ўсе не бачым ужо некалькі месяцаў. Гэтая сітуацыя, мне падаецца, пачалася ў верасні, калі была адмененая тая выстава. І вось у кастрычніку пачалася гэтая справа, этычная камісія пачала разглядаць справу дацэнта, і яго адхілілі ад працы. Дык гэта было ў пачатку кастрычніка! А цяпер ужо снежань! І на самай справе ніхто нічога не ведае. Быццам там дзве камісіі працуюць. Але працуюць не зусім празрыста, не публічна. Ніякіх прэс-рэлізаў не рассылаюць, не расказваюць, да якіх яны прыйшлі высноў. І, вядома, і грамадскасць ва ўніверсітэце, і фемінісцкая чакаюць гэтага рашэння”.

Сідорская звяртае ўвагу, што такімі паводзінамі ЕГУ паказвае дрэнны прыклад і сумнеўную альтэрнатыву беларускім дзяржаўным ВНУ.

“Вось мы пачыналі з таго, што робіцца ў сістэме адукацыі Беларусі: там ідэалогія і мілітарызм. Я ўпэўненая на 100 адсоткаў, што там таксама ёсць і булінг, і харасмент, але зразумела, што беларускія ўніверсітэты не будуць цяпер усё гэта разглядаць і з гэтым змагацца. У іх зусім іншыя мэты стаяць. Ім трэба зрабіць, каб ніхто са студэнтаў пратэсных думак не выказваў, каб усіх нелаяльных выкладчыкаў зачысціць, каб патлумачыць студэнтам, як добра, што ў іх ёсць дзяржаўнае размеркаванне. Булінг, харасмент — гэта не да іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі