“Хлопцу ўвогуле 60 еўра зарадзілі”: колькі каштуе шанс хутчэй прайсці мяжу?

Аўтобус

Аўтобус

Беларусы прыдумалі спосаб хутчэй праходзіць беларуска-польскую мяжу, на якой у гэтыя дні сабраліся велізарныя чэргі. Каб не сядзець у аўтобусе суткі, пасажыры спрабуюць перасесці з "хваста" чаргі ў тыя транспартныя сродкі, якія стаяць бліжэй да прапускнога пункта.

Праўда, за такую магчымасць трэба даплаціць, і ў розных перавознікаў — розныя тарыфы, пішуць у прымежных чатах. Нехта кажа, што кіроўца пагадзіўся ўзяць на борт за 35 даляраў.

"А ў аўтобусе перад намі з чалавека 50 еўра прасілі. Іншаму хлопцу ўвогуле 60 еўра зарадзілі", — пішуць у чаце.

Дарэчы, берасцейны кажуць, што раней такая опцыя каштавала ўсяго толькі 20 злотых (каля 5 еўра).

Некаторыя вандроўнікі раяць падсаджвацца ў аўтобус "папулярнейшага перавозніка", мяркуючы, што тыя з-за больш пільнага да сябе ўвагі "менш нахабныя". Маўляў, не стануць задзіраць цану занадта ўжо высока.

Для вандроўнікаў, якія едуць да беларуска-польскай мяжы з далёкіх частак Беларусі, такія "перасадкі" вельмі нявыгадныя. Фактычна чалавек плаціць двойчы, перш — за квіток, а потым такую ж (ці нават большую) суму за магчымасць пазбегнуць шматгадзіннага стаяння ў чарзе.

Берасцейцы ж увогуле перасталі купляць квіткі ў аўтобус: шмат хто з іх проста прыязджае да мяжы на таксі і адразу шукае аўтобус, які пагодзіцца іх узяць. Гэта самы выгадны варыянт у новай рэальнасці.

Дарэчы, калі вырашыце перад выездам паманіторыць мясцовыя чаты, вам спатрэбіцца дапамога перакладчыка. Мы сабралі слоўнік прымежнага жаргону, без якога вы не зразумееце, дзе хвост чаргі і колькі вам давядзецца стаяць у ёй, калі выедзеце проста зараз. Вывучайце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі