Кідалі камяні і петарды: Памежслужба Польшчы аб спробе мігрантаў перайсці мяжу
Памежная служба Польшчы паведамляе пра дзве спробы сілай фарсіраваць мяжу / twitter.com/Straz_Graniczna
У ноч на аўторак група мігрантаў спрабавала сілай прарвацца ў Польшчу, паведамілі ў польскай Памежнай службе. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку каля мястэчка Шудзялава ў 2.30.
"Група агрэсіўных замежнікаў спрабавала сілай перасекчы беларуска-польскую мяжу", — расказалі ў ведамстве.
Там таксама адзначылі, што ў бок польскіх афіцэраў і салдат ляцелі "камяні, металічныя трубкі і петарды". Спроба парушэння мяжы была спыненая.
Dziś ok. godz. 2.30 na odcinku ochranianym przez Placówkę SG w Szudziałowie grupa agresywnych cudzoziemców próbowała siłowo przekroczyć granicę z do.
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 30, 2021
W stronę #funkcjonariuszeSG i #żołnierzeWP rzucane były kamienie, metalowe rurki oraz petardy.
Próbie zapobieżono.#zgranicy pic.twitter.com/XsG6ysvGjM
Усяго за суткі незаконна трапіць у Польшчу спрабавалі 134 чалавекі. Спробаў сілавога пераходу было дзве. Акрамя інцыдэнту ў раёне Шудзялава мігранты спрабавалі фарсіраваць мяжу каля мястэчка Мельнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.