Кікбаксёр Іван Ганін прадае медаль з чэмпіянату свету, каб дапамагчы ўкраінцам
Іван Ганін / ebay.com
Пераможца Кубка свету па кікбоксінгу і срэбны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу Іван Ганін выставіў на аўкцыён свой медаль з ЧС. На сусветных спаборніцтвах 2017 года Ганін зрабіўся другім.
"Яна мне вельмі дарагая як памяць. Але цяпер спорт далёка не на першым месцы ў жыцці", — патлумачыў свой учынак спартовец. У якасці бонусу ён паабяцаў пакупніку цікавую гісторыю пра беларускіх чыноўнікаў. Гісторыя напрамую звязаная з уручэннем срэбнага медаля ЧС.
Атрыманыя сродкі ён збіраецца перадаць у фонды дапамогі Украіне.
"Спадзяюся, выручаных грошай хопіць, каб купіць каску і/або бронекамізэльку, тым самым захаваўшы жыццё байца. Бо абараняюць Украіну цяпер найлепшыя людзі", — кажа Ганін. Паўдзельнічаць у аўкцыёне можна тут.
У 2020 годзе Ганін падтрымаў пратэсты, выступаў супраць гвалту сілавікоў. Быў затрыманы, асуджаны на 10 сутак. Пасля выхаду з Жодзінскай турмы расказваў пра "калідоры здзекаў" і пабоі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.