Кіраўніца Еўракамісіі абмеркавала расійскую вайсковую прысутнасць у Беларусі
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас візіту ў Фінляндыю абмеркавала з прэм'ерам гэтай краіны Саннай Марын павелічэнне расійскай вайсковай прысутнасці ў РФ каля мяжы з Украінай і ў Беларусі. "Гэта самае буйное іх нарошчванне з часоў Другой сусветнай вайны", — сказала яна.
Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг ацаніў перамяшчэнне расйіскіх войскаў у Беларусь як найбуйнейшае ваеннае разгортванне з часоў "халоднай вайны". Па яго даных, Расія перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў.
У Беларусі праходзяць сумесныя вучэнні з Расіяй пад назвай "Саюзная рашучасць-2022". 3 лютага ў нашу краіну прыляцеў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, які сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.