Кіраўніца Еўракамісіі паабяцала "непрыемны сюрпрыз" для Пуціна да 24 лютага
Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір Зяленскі. Кіеў, 2 лютага 2023-га / https://twitter.com/vonderleyen
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паабяцала "непрыемны сюрпрыз" для Уладзіміра Пуціна да 24 лютага. У чацвер у Кіеве на брыфінгу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім яна анансавала прыняццё 10-га пакета санкцый ЕС супраць РФ да ўгодкаў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
"Цяпер мы робім усё, каб прымусіць Пуціна заплаціць за гэтую зверскую вайну, — цытуе словы Урсулы фон дэр Ляен hromadske.ua. — Перад тым, як Расія пачала гэтую вайну, мы гучна казалі пра тую цану, якую яна вымушаная будзе заплаціць. І Расія заплаціла. Нашы санкцыі размываюць расійскую эканоміку. А энергетычная цана гэтага складае 160 млн еўра ў дзень. Разам з партнёрам з G7 мы дадамо яшчэ лімітавую цану на нафтапрадукты".
Кіраўніца Еўракамісіі ў чарговы раз заявіла, што Расія павінна адказаць за свае злачынствы ў судзе.
Еўрасаюз рыхтуе і новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.