Кіраўнік БПЦ узнагародзіў начальніка калоніі, у якой утрымліваюць палітвязняў
Мітрапаліт Веніямін (справа) ў калоніі / church.by
Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Веніямін узнагародзіў граматай начальніка калоніі № 14 у Навасадах у Барысаўскім раёне палкоўніка Юрыя Васілевіча. Адбылося гэта 2 студзеня. Мітрапаліт наведаў калонію, правёў там набажэнства, парадаваў сілавікоў (грамату атрымаў і палкоўнік з зенітнай вайсковай часці) ды звярнуўся да прысутных вязняў з казаннем, паведамляе church.by.
Як піша @pozirkonline, у згаданай калоніі не менш шасці палітвязняў. Самы вядомы з іх — былы лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч.
Мітрапаліт Веніямін кіруе БПЦ са жніўня 2020-га, усяляк дэманструе лаяльнасць уладзе, сустракаецца з сілавікамі, дабраслаўляе іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.