Кіраўнік Чачні Кадыраў заявіў, што хоча ў адстаўку

Кіраўнік Чачні Кадыраў заявіў, што хоча ў адстаўку

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што “яго час” на пасадзе кіраўнік рэгіёна “мінуў” і расійскім уладам неабходна знайсці новага чалавека на гэтае месца.

“Гэта пік. Вось гэта пік для Кадырава”, — сказаў ён у інтэрв’ю расійскаму тэлеканалу НТВ. Пры гэтым чачэнскі кіраўнік дадаў, што ў яго камандзе шмат пераемнікаў.

Такую ідэю ён тлумачыць тым, што не хоча, каб яго імя выкарыстоўвалі супраць яго народа.

Раней Кадыраў, адказваючы на пытанне пра свае планы наконт выбараў кіраўніка рэгіёна, заявіў у інтэрв’ю “Рускай службе навінаў”, што “выканаў сваю місію” і “не хоча працягваць”.

Пры гэтым ён прызнаўся, што марыць “стварыць дывізіі, ачоліць іх і ваяваць”.

Інтэрв’ю было апублікаванае 23 лютага, у адзін дзень з прэзентацыяй даклада расійскага апазіцыянера Іллі Яшына “Пагроза нацыянальнай бяспекі”, у якім змяшчаецца рэзкая крытыка Кадырава, адзначае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі