Кіраўнік Еўрасавета: Еўрасаюз падтрымае Літву ў пытанні мігрантаў
Шарль Мішэль / aa.com.tr
Еўрасаюз асуджае ціск, які на Літву аказваюць улады Беларусі, падтрымліваючы нелегальную міграцыю ў гэтую краіну праз беларускую тэрыторыю. Такую заяву зрабіў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль:
"Мы асуджаем ўсе спробы выкарыстоўваць нелегальную міграцыю для аказання ціску на дзяржавы-члены Еўрасаюза. Літва можа разлічваць на нашу поўную падтрымку і салідарнасць з дапамогай мабілізацыі Frontex і дыялогу з краінамі, якія ўдзельнічаюць у працэдурах вяртання і рэадмісіі".
Па словах Мішэля, на наступным тыдні ён правядзе сустрэчу з прэзыдэнтам Іраку, каб абмеркаваць пытанне вяртання мігрантаў з Літвы на радзіму.
5 ліпеня Шарль Мішэль прыляцеў у Вільню. Тут ён правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і беларускім палітыкам Святланай Ціханоўскай.
We condemn all attempts to instrumentalise illegal migration to exert pressure on EU member states.#Lithuania can count on our full support and solidarity through the mobilisation of @Frontex & dialogue with countries involved in return & readmission procedures.@GitanasNauseda pic.twitter.com/FskpijoP91
— Charles Michel (@eucopresident) July 5, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.