Кіраўнік МЗС Эстоніі адклаў свой візіт у Беларусь
Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер адклаў візіт у Беларусь. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на інфармагенцтва BNS.
Прэс-служба МЗС Эстоніі патлумачыла адмену візіту зменамі ў планах. Новая дата візіту пакуль не называецца.
Візіт эстонскага міністра быў прызначаны на чацвер, 14 чэрвеня. Свен Міксер мусіў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Падчас візіту планавалася абмеркаваць падрыхтоўку да сёлетняга візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Эстоніі. На перамовах акурат мусілі дамовіцца пра дакладныя даты прыезду эстонскага кіраўнік ўрада ў Беларусь.