МЗС Беларусі пракаментаваў зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд
Максім Рыжанкоў
Зварот Літвы ў Мінжнародны крымінальны суд у Гаазе лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў назваў "чарговай антыбеларускай палітычнай акцыяй".
"Не трэба быць прызнаным экспертам у галіне міжнароднага права, каб зразумець абсурднасць і надуманасць абвінавачванняў, якія вылучаюцца Літвой. Для нас відавочная бесперспектыўнасць патуг Вільні і іх куратараў. Мы спакойна глядзім на гэтую валтузню і не перастаем заклікаць суседзяў да разважлівасці і адэкватнасці", — заявіў чыноўнік.
Як расказвала Еўрарадыё, 30 верасня ўрад Літвы перадаў у МКС дакументы, якія сведчаць пра злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя рэжымам Лукашэнкі. Гэтыя дакументы будуць разглядацца ў рамках міжнароднай юрысдыкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.