Кіраўнік Расгвардыі Золатаў адмовіўся ад дэбатаў з Навальным

Кіраўнік Расгвардыі Золатаў адмовіўся ад дэбатаў з Навальным

Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў адмовіўся ад дэбатаў на федэральным тэлеканале з апазіцыянерам Аляксеем Навальным. "Я яго на іншае запрашаў", — сказаў генерал. Паводле яго слоў, ён гатовы адказаць на пытанне Навальнага: "Пасля вырашым [у якім фармаце]", інфармуе tass.ru.

Як вядома, Золатаў 11 верасня ў відэазвароце да Навальнага выклікаў яго на дуэль і паабяцаў "зрабіць з яго адбіўную". Так ён адрэагаваў на расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй пра магчымыя крадзяжы падчас набыцця прадуктаў для супрацоўнікаў Расгвардыі. У той час Аляксей Навальны адказаць не мог, паколькі адбываў адміністрацыйны арышт. Адказ Навальнага з'явіўся 18 кастрычніка. Ён прапанаваў тэледэбаты і даў генералу тыдзень на прыняццё рашэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі