Кіраўніка раёна Гомеля за перавышэнне ўлады асудзілі на мінімальны тэрмін

Аляксандр Сівакоў

Аляксандр Сівакоў / gomeltv.by

У Гомелі асудзілі кіраўніка Чыгуначнага раёна горада Аляксандра Сівакова і ягоную намесніцу па эканамічных пытаннях Наталлю Жук, піша "Наша Ніва".

Іх затрымалі яшчэ на пачатку 2023 года проста на працоўных месцах. Сівакова і Жук вінавацілі ў перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). Гэты артыкул прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў зняволення.

Паводле "Нашай Нівы", Сівакоў і Жук атрымалі мінімальна магчымыя тэрміны — па 3 гады зняволення.

Аляксандр Сівакоў узначальваў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Гомеля ў 2019-2023. Раней ён кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам па ўтрыманні дарог "ГарСАП", а таксама быў дэпутатам Гомельскага гарсавета дэпутатаў і ўваходзіў у выбарчыя камісіі.

Кіраўніка раёна Гомеля за перавышэнне ўлады асудзілі на мінімальны тэрмін
Наталля Жук / newsgomel.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі