У Жлобіне за непадпарадкаванне міліцыі судзілі дырэктара мэблевай фабрыкі
Мэблевая крама, ілюстрацыйнае фота
У Жлобіне за непадпарадкаванне міліцыі судзілі дырэктара мясцовай мэблевай фабрыкі Іллю Міронава. Ён поўны цёзка гомельскага актывіста і палітуцекача. Пра суд над жлобінскім Міронавым стала вядома праваабаронцам.
У Жлобіне апошнім часам пачасціліся праверкі на прадпрыемствах — міліцыя шукала п'яных. На мэблевую фабрыку такія візіты сталі штодзённымі. Дырэктар фабрыкі стаміўся ад кантралёраў і ў нейкі момант распарадзіўся не пускаць іх на прадпрыемства. У выніку на Міронава склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда яго змясцілі ў ІЧУ, а ў судзе прызначылі штраф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.