Кіраўніка банка БелВЭБ Васіля Мацюшэўскага пасля допыту адпусцілі — СМІ
Васіль Мацюшэўскі / фота з сацсетак
Кіраўнік банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі застаецца на волі. Ноччу пасля допыту ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў яго адпусцілі, паведамляюць СМІ.
Пры гэтым яго намеснікаў пакінулі пад вартай, змясцілі ў ізалятар. Суразмоўцы рэсурса-спадчынніка адной з найстарэйшых беларускіх газет, выказалі здагадку, што Мацюшэўскага адпусцілі "аператыўна знайсці сродкі для "кампенсацыі шкоды".
Пра затрыманне кіраўніцтва банка БелВЭБ стала вядома напярэдадні. СМІ паведамлялі, што прадстаўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэт дзяржкантролю затрымалі восем чалавек.
Сярод затрыманых, акрамя Мацюшэўскага, гучалі прозвішчы першага намесніка старшыні праўлення Тараса Надольнага, намеснікаў Анатоля Барысевіча, Віктара Перапяліцы і Дзмітрыя Леўданскага, а таксама члена праўлення Анатоля Паўловіча і дырэктара па развіцці банка Аляксея Мазжухіна.
Нагадаем, Мацюшэўскі ў мінулым займаў пасаду першага віцэ-прэм'ера беларускага ўрада і курыраваў эканамічныя пытанні. Тарас Надольны раней працаваў намеснікам старшыні праўлення Нацбанка.
Пра прычыны затрымання супрацоўнікаў банка нічога не паведамлялася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.