Кіраўніком магілёўскага "Дняпра" стаў экс-пракурор

Сяргей Капытаў / fc-dnepr.by
Сяргей Капытаў / fc-dnepr.by

Старшынёй футбольнага клуба "Дняпро-Магілёў" стаў Сяргей Капытаў, паведамляе прэс-служба каманды.

Раней ён працаваў у пракуратуры Магілёўскай вобласці, а потым — у пракуратуры Мінскай вобласці.

У сваім першым інтэрв'ю на новай пасадзе Капытаў прызнаўся, што яго клікалі перайсці і дзесяць гадоў таму, і пяць гадоў таму, але з'ехаць з Мінска яму было няпроста. "Там усё ж такі ў мяне жонка і дзеці, праца. Я працаваў у такой структуры, з якой не так ужо і проста сысці", — прызнаецца новы старшыня клуба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі