Клімава вызвалілі без хадайніцтва. Казуліна чакае тое ж самае?
Сябры прэзідэнцкай камісіі па грамадзянстве і памілаванні кажуць, што без хадайніцтва асуджанага альбо яго сваякоў ніхто не стане нават уздымаць пытанне аб памілаванні. І сцвярджаюць, што за Андрэя Клімава хадайніцтва напісала яго маці. Але палітык гэта адмаўляе. Спрабуючы высветліць, на якіх умовах вызваляюць асуджанага і ці абавязкова патрэбна звяртацца з хадайніцтвам аб памілаванні ў адпаведную камісію, Еўрарадыё пагаварыла з сябрам Камісіі па грамадзянстве і памілаванні, старшынём камісіі па нацыянальнай бяспецы ПП Анатолем Белашэўскім. Па яго словах, без хадайніцтва асуджанага ніхто нават гаварыць аб яго памілаванні не стане. І заявіў, што хадайніцтва ў дачыненні да Андрэя Клімава было. Але не ад самога палітыка, а ад яго маці.
Анатоль Белашэўскі: “Мы разглядалі на камісіі. Яго, зараз па памяці ўзгадаю, звярталася, здаецца, маці. Наконт яго было прынята рашэнне, і прэзідэнт, відаць, пагадзіўся з рашэннем камісіі”.
Андрэй Клімаў у інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў, што не толькі не пісаў хадайніцтва аб памілаванні, але нават ніколі не думаў аб такой магчымасці.
Андрэй Клімаў: “Відаць, прэзідэнт прымаў рашэнне з нейкіх сваіх асабістых меркаванняў. Што гэта за меркаванні, я сказаць не магу. Але ніякіх хадайніцтваў я, безумоўна, не пісаў”.
Па словах былога дэпутата Вярхоўнага савету 13 склікання, не рабіла гэтага і яго маці.
Андрэй Клімаў: “Калі б мая маці вырашыла напісаць хадайніцтва аб памілаванні, яна перш за ўсё ўзгадніла б гэта пытанне са мной. Наколькі мне вядома, такога хадайніцтва яна не пісала”.
Адмовіў ён і магчымасць таго, што яна магла зрабіць гэта без ведама сына. Проста таму, што здагадвалася аб яго нежаданні прасіць аб памілаванні прэзідэнта.
Андрэй Клімаў: “Мая маці, як і жонка Цэзара, па-за падазрэннямі. І зневажаць яе недаверам я не збіраюся”.
Падчас размовы з сябрам Камісіі па памілаванні Анатолем Белашэўскім Еўрарадыё пацікавілася, ці не прыходзіла ў камісію па памілаванні хадайніцтва ад Аляксандра Казуліна альбо яго сваякоў.
Анатоль Белашэўскі: “Сёння сказаць, на Казуліна ёсць альбо няма дакументаў, я не магу. На мінулай камісіі іх не было”.
Тым не менш Андрэй Клімаў перакананы, што Казуліна, хутчэй за ўсё, выпусцяць на працягу бліжэйшых дзён. Палітык упэўнены, што ў нашай краіне хадайніцтва ад асуджанага альбо яго сваякоў не абавязковая ўмова для таго, каб гэтае памілаванне прэзідэнтам было падпісанае.
Андрэй Клімаў: “У мяне няма сумненняў, што ў бліжэйшы час ён будзе на волі. Можа, не сёння, але пасля 2 сакавіка, на працягу кароткага тэрміну, мы яго ўбачым у Мінску без усялякіх абмежаванняў, звязаных з адбыццём пакарання”.
Патлумачыў ён гэта тым, што Лукашэнка мэтанакіравана імкнецца да збліжэння з Еўрасаюзам. І таму вымушаны будзе выканаць усе 12 патрабаванняў еўрапейцаў да нашай краіны.
Андрэй Клімаў: “Зараз ён прыняў рашэнне, і гэта відавочна, на збліжэнне з Еўрапейскім Саюзам. Я ўпэўнены, гэта не спантаннае рашэнне. Яно абдумвалася і няпроста яму далося. З трэцяга сакавіка распачынаецца новая гісторыя ўзаемаадносінаў нашай краіны не толькі з Расіяй, але і з Еўрасаюзам. А гэта сведчыць пра тое, што ўмовы Еўрасаюзу будуць выкананыя”.