КНДР не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіа
КНДР не будзе ўдзельнічаць у сёлетняй летняй Алімпіядзе ў Токіа. Пхеньян тлумачыць гэтае рашэнне жаданнем абараніць сваіх спартсменаў ад каранавіруса. Міністэрства спорту Паўночнай Карэі ў сваёй заяве піша пра "глабальны крызіс у сферы аховы здароўя" ў свеце. Афіцыйна ўлады КНДР заяўляюць, што ў іх краіне выпадкаў заражэння каранавірусам не зафіксавана.
Папярэдні раз спартсмены з Паўночнай Карэі не ўдзельнічалі ў Алімпіядзе ў 1988 годзе. Гэта быў байкот летніх Гульняў у Паўднёвай Карэі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.