Кныровіч vs Кабанаў: ці хоча нехта падмяць пад сябе беларускі бізнес у Польшчы?
Аляксандр Кабанаў / Аляксандр Кныровіч
У Аляксандра Кабанава выйшла расследаванне пра людзей, якія дапамагаюць беларускаму бізнесу падняць галаву ў Польшчы. Народны рэпарцёр выкрывае іх расійскія карані і задаецца лагічным пытаннем: у чыіх інтарэсах яны працуюць, калі спрабуюць пахіснуць рэпутацыю ABBA — Асацыяцыю беларускага бізнеса за мяжой.
Асобна Кабанаў праходзіцца па Аляксандру Кныровічу — былым вязню які сёння зарэгістраваў у Польшчы свае структуры і стаў у жорсткую апазіцыю да ABBA. Кныровіч — часты госць на Еўрарадыё, таму нам таксама цікава разабрацца. І мы запрасілі Кныровіча і Кабанава на шчырую размову.
Хто з кім сябруе, а хто супраць каго працуе, ці можна быць загадчыкам клуба ў калоніі і не стучаць на іншых вязняў, прычым тут Асацыяцыя ABBA-Украіна і Imaguru ў Польшчы — у нашым сённяшнім стрыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.