Кобец: галоўная наша ідэя на сёння — “Сыходзь, ты прайграў!”
20 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
Нам неабходна як мага хутчэй прайсці этап, калі асноўным лозунгам і ідэяй з’яўляецца слова “Сыходзь!”. І наўзамен яму, разам з жыццесцвярджальным лозунгам “Жыве Беларусь!”, прыйдзе лозунг “Вяртайцеся!”, скіраваны да тых соцень тысяч беларусаў, што сёння вымушана знаходзяцца за межамі краіны, перакананы Улад Кобец.
Пра тое, якімі мы павінны выйсці з гэтага этапу нашага нацыянальнага развіцця, якую ў гэтым ролю мусяць адыграць нацыянальныя каштоўнасці і якую Беларусь нам варта будаваць у будучыні, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладам Кобецам.
Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.