Колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі перавысіла 19 тысяч чалавек
Землятрус у Турцыі / ria.ru
Ахвярамі землятрусу, які адбыўся 6 лютага ў Турцыі і Сірыі, сталі больш за 19 тысяч чалавек, паведамляе Reuters.
У Турцыі, паводле апошніх даных, загінулі 16 546 чалавек, у Сірыі — больш за тры тысячы. Турэцкія ўлады заявілі, што ў краіне знішчана каля 6500 будынкаў, а яшчэ шмат будынкаў пашкоджаныя.
Землятрусы, якія адбыліся 6 лютага, мелі магнітуду да 7,8 бала.
Як паведамлялі ў СМІ, адной з ахвяраў стыхіі стала беларуска: яна загінула разам з мужам і двума малалетнімі дзецьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.