Колькасць пацярпелых у ДТЗ у Мінску павялічылася да 43 чалавек
Аварыя пад Мінскам з удзелам аўтобуса і фуры
У клінікі Мінска і Мінскай вобласці пасля ДТЗ на Смілавіцкім тракце звярнуліся 40 чалавек, яшчэ траім аказалі дапамогу на месцы. Такую ўдакладненую інфармацыю Цэнтра медрэагавання паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У прыёмныя аддзяленні клінік брыгады хуткай меддапамогі Мінска даставілі больш за 30 пацярпелых, яшчэ некалькі чалавек прыбылі ў бальніцы самастойна. На месцы аварыі было задзейнічана восем брыгад хуткай меддапамогі.
Восем чалавек былі шпіталізаваныя, дваім зрабілі аперацыі. У часткі пацярпелых дыягнаставалі спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары ды ірваныя раны. Астатнім пацыентам аказалі дапамогу ў прыёмных аддзяленнях і далі рэкамендацыі па амбулаторным лячэнні.
Пазней стала вядома, што двое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Сярод пацярпелых трое падлеткаў, адзін з іх шпіталізаваны.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 16 красавіка пад Мінскам сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ і грузавік Volvo, які стаяў на ўзбочыне дарогі. Аўтобусам кіраваў 55-гадовы мужчына. Прычына аварыі высвятляецца. Спярша паведамлялася пра 14 пацярпелых, потым — пра 20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.