Конкурс нацыянальнай беларускай татуіроўкі: "Пагоня" перамагла!

14-15 снежня ў Мінску адбудзецца першы беларускі тату-фэст. Айчынныя аматары і прафесіяналы татуіроўкі збяруцца, каб абраць лепшых з лепшых, падзяліцца досведам ды патусавацца пад музыку Yellow Brick Road, The Conspiraters, :B:N:, “Крамы” ды Міхея Насарогава.
 
Еўрарадыё ды лідар гурта Znich і майстар беларускай татуіроўкі Алесь Таболіч стварылі ў межах фэсту асобную намінацыю для тых, чыя любоў да радзімы вылілася ў адмысловы адбітак на скуры. 
 
За перамогу ў конкурсе змагаліся 13 прац-кандыдатаў. Частку з татуіровак даслалі іх уладальнікі, а частку — аўтары. Суддзямі ж выступілі самі слухачы Еўрарадыё і нашы падпісчыкі ў сацыяльных сетках. Цягам тыдня за самую ўдалую нацыянальную татуху можна было прагаласаваць у пабліку Еўрарадыё ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".
 
Пераможцам конкурсу стала "Пагоня" ў выкананні майстра, які падпісаўся як ММММ Макс. Сёння ён атрымае ад рэдакцыі Еўрарадыё паведамленне, а заўтра будзе ўзнагароджаны падчас афтэпаці фестывалю ў клубе Re:public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі