Краіны Балтыі і Польшча заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў РБ і РФ
![Краіны Балтыі і Польшча заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў РБ і РФ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stop2.jpg.webp?itok=Vwci9zaD)
Міністры транспарту краін Балтыі (Літвы, Латвіі, Эстоніі) і Польшча заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў Беларусь і Расію, а таксама з гэтых дзяржаў — па аўтадарогах. Прапануецца абмежаваць і заход расійскіх суднаў у парты Еўрасаюза. Сумесны ліст накіраваны ў Еўракамісію. У ім падкрэсліваецца, што "толькі сумесныя меры могуць даць адчувальныя вынікі".
Падкрэсліваецца, што новыя абмежаванні для Беларусі і Расіі сталі б адказам на агрэсію супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.