Крамам дазволілі вяртаць вытворцам непрададзеныя мясныя і малочныя прадукты

Каўбаса, ілюстрацыйнае фота

Каўбаса, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія крамы цяпер маюць права вяртаць пастаўшчыкам непрададзеныя малочныя і мясныя прадукты, хлеб альбо замяняць гэтыя тавары на такія ж. Таксама можна кампенсаваць і кошт такіх тавараў. Адзіная ўмова — тэрмін прыдатнасці на дату вяртання пастаўшчыку павінен складаць не менш за 48 гадзін.

Такія змены ў заканадаўства прыняў урад у адпаведнасці з абноўленым законам аб гандлі, паведмаляе прэс-служба МАРГ.

Таксама ў Беларусі дазволілі продаж праз інтэрнэт біялагічна актыўных дабавак (БАД), ветэрынарных прэпаратаў і піратэхнікі бытавога прызначэння. Адначасова вызначаныя і патрабаванні да ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак і пунктаў выдачы заказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі