Крамы H&M у Мінску і Гродне зноў адкрыюцца

Брэнд H&M / MediaPhoto.Org
Брэнд H&M / MediaPhoto.Org

Рэтэйлер H&M не будзе ліквідаваць офіс, які адказвае за бізнес у Расіі, Беларусі і Казахстане, цытуе выданне Inc. прадстаўнік кампаніі.

Працягнуць працаваць сем крамаў у Казахстане і ў найбліжэйшы час адкрыюцца закрытыя ў сакавіку крамы ў Мінску і Гродне. Усяго ў Беларусі адновяць працу тры крамы. Пакуль крамы адкрыюцца "часова".

"Мы часова адкрыем нашы тры крамы ў Беларусі і будзем сачыць за развіццём сітуацыі", — цытуе Inc. кіраўніцу аддзела камунікацый кампаніі Лану Яхантову.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі ў Украіне крамы H&M перасталі працаваць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. Office Life са спасылкай на свае крыніцы тады пісаў, што зачыніць крамы ў Беларусі давялося адначасова з расійскімі, бо беларускія пункты завязаныя на агульнае праграмнае забеспячэнне з расійскімі. 

H&M — гэта другі па велічыні глабальны рытэйлер адзення, пасля іспанскай карпарацыі Inditex, якая валодае брэндамі Zara, Oysho, Massimo Dutti, Bershka, Pull and Bear. Кампанія Inditex таксама на фоне вайны ва Украіне прыпыніла працу сваіх крамаў у Расіі. У Беларусі крамы Inditex пакуль працуюць.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі