Краўчанка: Трэба пераламіць у хакеістаў "пачуццё нацыянальнай непаўнавартасці"

Краўчанка: Трэба пераламіць у хакеістаў "пачуццё нацыянальнай непаўнавартасці"

Прызначаны новы галоўны трэнер маладзёжнай (U-20) зборнай Беларусі па хакеі. Ім стаў 42-гадовы Дзмітрый Краўчанка. Такое рашэнне 19 ліпеня прыняў выканкам Федэрацыі хакея Беларусі. Краўчанка змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Юрыя Файкова.

Дзмітрый Краўчанка — ураджэнец расійскага горада Навакузнецка. Яго кар'еру хакеіста перарвала цяжкая траўма. На трэнерскай працы — з 2002 года. Асабліва паспяхова ён працаваў з гродзенскім "Нёманам", які ў 2013-м прывёў да "золата" чэмпіянату Беларусі. Апошнім часам Краўчанка трэніраваў маладзечанскі фарм-клуб мінскага "Дынама". У яго біяграфіі ёсць некалькі эпізодаў, калі трэнер удзельнічаў у бойках, з-за чаго меў праблемы. Але гэта ўжо ў мінулым. Прэс-служба ФХБ адзначае, што ён будзе адным з пастаянных асістэнтаў новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэя Сідарэнкі.

Сёлета ў інтэрв'ю "Прессболу" Краўчанка казаў, што трэба пераламіць у беларускіх хакеістаў "пачуццё нацыянальнай непаўнавартасці". "Увогуле не разумею, адкуль яно ўзялося ў беларусаў: у вайну немец баяўся адыйсці некалькі крокаў з дарогі за бліжэйшую бярозку, каб не нарвацца на партызана, — кажа трэнер. — Куды гэта падзелася? Трэба проста верыць у сябе і сваіх гульцоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі