"Крумкачы" прайгралі ў Кубку Беларусі камандзе першай лігі
У суботу, 9 ліпеня, прайшлі шэсць матчаў 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Адзін з лідараў чэмпіянату ў вышэйшай лізе мінскія "Крумкачы" прайгралі ў гасцях камандзе першай лігі — "Гомельжелдортранс" — 1:2.
Гэта была не адзіная нечаканасць. Мікашэвіцкі "Граніт" у гасцях саступіў яшчэ аднаму прадстаўніку першага дывізіёна "Смаргоні" — 0:3. Падобны выпадак адбыўся і з бабруйскай "Белшынай", якая прайграла ў гасцях "Баранавічам" — 2:3.
Іншыя вынікі ўчорашніх матчаў: "Сянно" — "Нафтан" — 0:1, "Хімік" (Светлагорск) — "Слуцк" — 0:4, "Хваля" (Пінск) — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:4.
У нядзелю адбудзецца яшчэ адна гульня, сустрэнуцца мінскае "Тарпеда" і мазырская "Славія". Каляндар гульняў Кубка Беларусі гл. тут.
Раней у 1/8 фіналу выйшлі брэсцкае "Дынама", гродзенскі "Нёман", "Мінск", "Віцебск" і "Гарадзея".