"Крумкачы" выйгралі ў мінскага "Дынама" — 2:0
Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" ў 1/16 фінала Кубка Беларусі прымаў на сваім полі сталічнае "Дынама".
Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць "Крумкачоў". Галы забілі Сяргей Лынько (18) і Міхаіл Калядка (50).
Як распавядала Еўрарадыё, футбалісты "Крумкачоў" выйшлі на поле ў футболках, дзе спераду напісана "Мы супраць гвалту", ззаду — "Расолька, Казека i іншыя".
Пасля першага свістка суддзі яны не сталі гуляць, а 100 секундаў апладавалі трыбунам. Забітыя галы каманда адзначала знакам V і сардэчкам, складзеным з пальцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.