Крунг Тхеп Маха Накхон — у сталіцы Тайланда новая назва
Крунг Тхеп Маха Накхон, ён жа Бангкок / Cheap Flights
Сталіцу Тайланда, Бангкок, афіцыйна перайменавалі. Цяпер у горада доўгая назва, якую яшчэ паспрабуй запомні — Крунг Тхеп Маха Накхон, што ў перакладзе азначае "Горад Анёлаў Вялікая Сталіца".
Пры гэтым, Крунг Тхеп Маха Накхон — гэта скарачэнне для карт. Поўная назва горада — Крунг Тхеп Маха Накхон Амон Ратанакасін Махінтараютхая Махадзілак Пхоп Напарат Ратчатхані Бурырам Удомратчанівет Махасатан Амон Піман Аватан Саціт Сакатхатыя Вітсанукам Прасіт — 21 слова і 168 літар! Нядзіўна, што поўная назва патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая доўгая назва сталіцы.
Назва Бангкок застаецца неафіцыйнай. Новаўвядзенне стала неабходным ва ўмовах рэформы, якая мае на ўвазе уніфікацыю ўсіх геаграфічных пазначэнняў для адпаведнасці бягучым рэаліям, тлумачыць Bangkok Post.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.