Крымінальную справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд
Крымінальную справу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Неўзабаве стане вядомая дата пачатку працэсу, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.
Судаленка — старшыня Гомельскай філіі пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна". Яго затрымалі ў студзені і з таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА. Неўзабаве праваабаронцу выставілі абвінавачванне. Мяркуецца, што ідзе гаворка пра дапамогу аплочваць штрафы пратэстоўцам.
Леанід Судаленка прызнаны палітзняволеным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.