Крыўко на 11-м месцы ў біятлонным спрынце ў Раўбічах
Беларуска Ірына Крыўко заняла 11-е месца ў спрынтарскай гонцы, якая прайшла ў рамках чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Раўбічах. Наша спартсменка дапусціла адзін промах (1+0) і саступіла пераможцы болей за хвіліну.
Першае месца дасталася прадстаўніцы Швецыі Муне Брурсан — яна чыста адстралялася на абодвух агнявых рубяжах і мела перавагу ў 37 секунд над бліжэйшай канкурэнткай. На другім месцы расіянка Кацярына Юрлова-Перхт (0+1), трэцяе месца ў яшчэ адной шведкі Ханны Оберг (0+2).
Дзінара Алімбекава дапусціла два промахі ў стральбе і замкнула дваццатку ў фінішным пратаколе, Ірына Кручынкіна паказала 39-ы вынік, Алена Кручынкіна — 43-ці, а Дар’я Юркевіч фінішавала 46-й.