Крывушэнка размаўляў з Глебам і не выключае яго вяртання ў зборную

Крывушэнка размаўляў з Глебам і не выключае яго вяртання ў зборную

Ігар Крывушэнка размаўляў з Аляксандрам Глебам і не выключае яго вяртання ў нацыянальную зборную Беларусі па футболе. З лета мінулага года самы вядомы беларускі футбаліст застаецца без клуба (апошняя камаенда — самарскія “Крылы Саветаў”). 1 траўня яму споўніцца 37 гадоў. За беларускую зборную Глеб правёў 77 матчаў, забіў 7 галоў.

“Размаўлялі з Сашам пасля лёсавання [турніру "Ліга нацый" у штаб-кватэры УЕФА] — разам ляцелі з Швейцарыі, — цытуе словы Крывушэнкі “Прессбол”. — Размова такая была. Я сказаў: мне важна, каб цяпер ты знайшоў клуб і вярнуў кандыцыі. І я заўсёды гатовы вярнуцца да гэтай размовы”.

Нядаўна Глеб спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, аднак кантракт з “Кайратам” з Алматы не быў падпісаны. Футбаліст разглядае іншыя варыянты працягнення кар’еры.

Крывушэнка размаўляў з Глебам і не выключае яго вяртання ў зборную
На архіўным здымку Еўрарадыё Аляксандр Глеб у форме нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі