Ксюша з Naviband апублікавала першае фота свайго дзіцяці

Ксюша з Naviband апублікавала першае фота свайго дзіцяці

Ксенія Жук, спявачка з гурта Naviband, падзялілася ў сацсетках першым здымкам свайго дзіцяці. 

Пра тое, што яны з Арцёмам Лук’яненкам чакаюць дзіця, стала вядома ў другой палове 2017 года. У снежні таго года артысты пацвердзілі здагадкі ў кліпе "А дзе жывеш ты?".

Цяпер Ксенія падзялілася ў акаўнце на Інстраграме першым фотаздымкам дзіцяці. Ультрагукавое даследаванне выразна паказала яго ножку. "Хай за акном снежна, мы ўсё роўна жадаем вам вясновага настрою і перадаём прывітанне ад нашага маленькага чалавека!", — напісала спявачка. Пол будучага дзіцяці бацькі не паведамляюць. 

Дарэчы, 9 сакавіка Naviband выступяць з сольным канцэртам у мінскім "Прайм-холе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі