Кулеба: рэзервовыя дызель-генератары забяспечаць ЧАЭС на 48 гадзін

Кулеба: рэзервовыя дызель-генератары забяспечаць ЧАЭС на 48 гадзін

Чарнобыльскую АЭС падключаць да рэзервовых дызель-генератараў — яны забяспечаць электрасілкаванне станцыі на 48 гадзін. Пра гэта напісаў у сацсетках кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

Пасля гэтага адключыцца сістэма ахаладжэння адпрацаванага ядзернага паліва, што можа прывесці да ўцечкі радыяцыі. 

Як распавядала Еўрарадыё, у выніку абстрэлу з боку расійскіх вайскоўцаў ЧАЭС была цалкам абясточаная. Электрастанцыя была захопленая расіянамі ў першыя дні вайны. Персанал АЭС, як паведамляецца, працуе там без зменаў ужо два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі