Кулінковіч, Памідораў, Сіры ды Бенька стануць салістамі Аркестра Ліпніцкага

26 верасня ў клубе “Мулен Руж” студыя гуказапісу “ОСМОС” адсвяткуе сваё дзесяцігоддзе. Адмыслова для вечарыны вакалісты гуртоў, што запісваюцца на студыі, стануць салістамі “Шоў аркестра Аляксандра Ліпніцкага”. Ідэя нарадзілася дзякуючы першаму выданню студыі — альбому рэміксаў на Neuro Dubel Комиксы” (2003), які быў цалкам зроблены супрацоўнікамі “ОСОМС” без удзелу музыкаў гурта.

“Вырашылі, чаму б не выканаць на жыва тое, што ніколі не было і больш ніколі не будзе на жыва выкананае, — распавядае кіраўнік студыі Павел Юрцэвіч. — Напрыклад, гэта будзе варыяцыя на тэму дзюбялёўскіх “Ворсинки и каташки” ды “Петрова подай воды”. Будуць песні таго ж Дольника (The UNB), з якіх, у прынцыпе, пачынаўся “ОСМОС”. Пад аркестравыя аранжыроўкі будзе перакладзены RockerJoker ды “Серебряная свадьба”. Карацей, узгадаем тое, чым займаліся ўсе 10 гадоў. Толькі гучаць вядомыя песні будуць у такім варыянце, у якім іх ніхто ніколі не чуў”.

Пачнецца мерапрыемства з караоке-джэма ад Міхея Насарогава, якое паступова пяройдзе ў шоу ад бэнда Ліпніцкага. Аляксандр Кулінковіч (Neuro Dubel), Бенька (“Серебряная свадьба”), Макс Сіры (RockerJoker), Аляксандр Памідораў (Pomidor/OFF) ды Зміцер Дольнік (The UNB) выканаюць па дзве песні разам з аркестрам. Закрые мерапрыемства сольная праграма ад кабарэ-бэнд “Серебряная свадьба”.

Квіткі ўжо прадаюцца ў клубе “Графіці” ды праз kvitki.by. Цяпер яны каштуюць 120 000, з 15 да 22 верасня —140 000, з 22 да 25 верасня — 160 000. Столікі па 600 000 на 4-х чалавек. У дзень святкавання, 26 верасня квіткі можна будзе набыць за 180 000 (танцпол) ды 800 000 (столік на 4-х).

Даведкі: (для ўсіх аператараў) 638-4444

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі