Курс долара ў Беларусі 6 лістапада знізіўся амаль на 4 капейкі

Курс долара ў Беларусі 6 лістапада знізіўся амаль на 4 капейкі

6 лістапада адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках рэзка Нацбанк вызначыў курсы валют. 

Курсы ўсіх асноўных валют рэзка панізіліся. Долар патаннеў на адразу 3,73 капейкі — да 2,578 рубля. На 2,19 капейкі паменшаў курс еўра — да 3,0537 рубля. За 100 расійкіх рублёў сёння даюць 3,3365 беларускага (у чацвер — 3,3438).

Курс беларускага рубля да кошыка валют вырас на 0,69%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі