Курс долара ў Беларусі працягвае расці
Курс долара расце другі дзень запар
Курс долара ў Беларусі працягвае расці. Ён павялічыўся да максімуму за дзевяць дзён, а курс еўра — за два з паловай месяцы. Адначасова расійскі рубель адкаціўся на двухтыднёвы мінімум.
Вынікі валютных таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 сакавіка, наступныя:
USD: 3,2299 (+0,0236 / +0,74%),
EUR: 3,5120 (+0,0020 / +0,06%),
RUB: 3,5290 (-0,0035 / -0,10%),
CNY: 4,4842 (+0,0207 / +0,46%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.