Курс долара вырас да максімуму за апошнія дзевяць дзён
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы істотна вырас курс долара ЗША — на 2,53 капейкі. Сёння ён складае 2,5207 рубля — гэта максімум за апошнія дзевяць дзён.
Курс еўра панізіўся на 1,37 капейкі і раўняецца 3,0125 рубля. Гэта мінімальны паказчык за апошнія восем месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.