Курс еўра ў Беларусі падняўся на таргах 30 снежня. І гэта рэкорд
Беларускія грошы / Фота: Еўрарадыё
Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют на навагоднія святы і 4 студзеня.
Курс долара ЗША павысіўся — з 2,5708 да 2,5789 беларускага рубля (+0,0081). Курс еўра вырас — з 3,1492 да 3,1680 беларускага рубля (+0,0188). Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх даюць 3,4871 беларускага рубля (у аўторак — 3,4916).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.