Квадракоптары будуць патруляваць мінскія пляжы (раз вы плаваеце за буйкі)
Дрон
Квадракоптары будуць дапамагаць ратавальнікам патруляваць мінскія пляжы ўжо гэтым летам, кажуць у Мінгарвыканкаме.
"На купальны сезон адкрываюцца дадатковыя сезонныя выратавальныя пасты АСВОД. Каб адсочваць абстаноўку на пляжах яшчэ больш аператыўна, плануецца набыццё квадракоптараў", — цытуе агенцтва "Мінск-Навіны" намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна.
У Беларусі з пачатку года патанула больш за 160 чалавек, у Мінску — 8 чалавек, кажуць у АСВОД.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.