Квiткi на Гульні СНД, якія пройдуць у Беларусі, будуць бясплатныя

Эмблема ІІ Гульняў СНД
Эмблема ІІ Гульняў СНД

Гульні краін СНД карыстаюцца такой шалёнай "папулярнасцю", што квіткі на іх вырашылі зрабіць бясплатнымі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў першы намеснік міністра спорта Аляксандр Дараховіч:

— Ёсць інфармацыя, колькі будуць каштаваць квіткі для гледачоў?

— Бясплатна.

— Гэта значыць, трэба будзе толькі жаданне?

— Абсалютна бясплатна.

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня 2023 года. Спаборніцтвы будуць арганізаваныя ў 11 гарадах. Мяркуецца, што ў спартовым турніры прымуць удзел больш за 6 тысяч чалавек.

Звычайна трыбуны на нікому не цікавых спаборніцтвах у Беларусі прымусова запаўняюць школьнікамі, студэнтамі, салдатамі і бюджэтнікамі. Але ўлетку са школьнікамі і студэнтамі могуць быць праблемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі