Квіткі на II Еўрапейскія гульні паступяць у продаж 1 снежня
Квіткі на II Еўрапейскія гульні з'явяцца ў продажы 1 снежня. Пра гэта абвясціў менэджар па маркетынгу фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Максім Кашкалда. Паводле яго слоў, квіткі можна будзе набыць на адмысловым сайце minsk2019.ticкetpro.by. Кошты на іх будуць агучаны ў кастрычніку.
"Пачынаючы з 1 сакавіка квіткі на гульні змогуць набыць праз сайт усе жадаючыя з любой краіны свету", — паведаміў менэджар па маркетынгу. Вядома, што ўжо зацверджаны дызайн квіткоў. Ён будзе прадстаўлены па меры прасоўвання прадукцыі, піша БЕЛТА.
Максім Кашкалда таксама распавёў, што бліжэй да пачатку спаборніцтваў квіткі будуць прадавацца ў касах сталіцы і іншых гарадах Беларусі, а яшчэ ў 400 кропках афлайн-продажаў сеткі партнёраў кампаніі Ticketpro.
Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту.